Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мечыславаўна, Войцехаўна і Тадэвушаўна


Томас Ўэбстэр, «Школа старой дамы» (1845)
Томас Ўэбстэр, «Школа старой дамы» (1845)

Быў на сьвяткаваньні 50-годзьдзя сваёй школы ў Горадні. Выступалі настаўнікі і настаўніцы, шмат зь іх я ўжо ня ведаю — зусім новыя людзі. Былі і тыя, хто вучыў яшчэ калісьці нас.

Маю клясную кіраўніцу завуць Марыя Янаўна. Памятаю, як яна нас паправіла, калі знаёмілася са сваёй новай чацьвёртай клясай: «Не Іванаўна, а Янаўна». А мастацтва ў нас выкладаў легенда школы — пажылы настаўнік на імя Рычард.

Вось і цяпер, на гэтым сьвяткаваньні, выходзілі да мікрафона і атрымлівалі граматы школьныя настаўніцы: Мечыславаўны, Янаўны, Раймундаўны, Войцехаўны й Тадэвушаўны. Пасьля маіх 25 год у Менску, мне гэта гучала нязвыкла, але вяртала ў дабраславёнае дзяцінства.

Аляксей Шэін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG