Для зьніжэньня масы цела існуе шмат разнастайных дыет. Між тым само па сабе зьніжэньне масы не павінна быць самамэтай, пры гэтым важна, каб арганізм быў забясьпечаны неабходнай колькасьцю разнастайных харчовых рэчываў, якія садзейнічаюць нармальнаму функцыянаваньню органаў і сыстэм, уключаючы, напрыклад, імунную сыстэму.
Сапраўды, у Беларусі многія працуюць пазьменна, на прадпрыемствах са шкоднымі ўмовамі працы, такія людзі маюць патрэбу ў парадах, выкананьне якіх дазволіла б умацаваць здароўе.
Сярод дыет для пахудзеньня ёсьць гэтак званая дэтокс дыета, якая складваецца зь вялікай колькасьці прадуктаў перш за ўсё натуральнага паходжаньня — садавіны і гародніны, і якая значна абмяжоўвае ужываньне алькаголю, тартоў, пірожных, тлустага мяса. Прытрымліваньне гэтай дыеты азначае ўжываньне пераважна зялёных прадуктаў у вельмі вялікіх колькасьцях, якія пераважаюць над іншай ежай, што патрабуе спэцыяльнага дагляду лекара. Але некаторыя элемэнты гэтай дыеты вельмі карысныя літаральна для кожнага чалавека.
Важкім элемэнтам дэтокс дыеты зьяўляюцца кактэйлі, якія лёгка гатуюцца ў хатніх умовах. Адным з рэкамэндаваных дэтокс кактэйляў можа быць сумесь яблык, буракоў і шпінату, які часта вырошчваецца нашымі аматарамі гародніцтва на лецішчах. Ну а першыя інгрэдыенты — тыпова беларускія і маюць вялікае распаўсюджваньне. Менавіта такая сумесь соку яблыка, бурака з дабаўленьнем невялікай колькасьці шпінату мае станоўчы ўплыў на дзейнасьць страўнікавага тракту, садзейнічае павышэньню не спэцыфічнага імунітэту, а таксама вядзе да больш поўнага аднаўленьня арганізму пасьля перагрузак ці пры працы ў шкодных умовах.
Дэтокс кактэйль з соку яблыка, бурака і з дабаўленьнем невялікай колькасьці шпінату пажадана піць штодзень у аб’ёме 300 — 400 мл (паўтары — дзьве шклянкі) на працягу ня менш за 2 — 3 месяцы.