Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танны і просты супэпрадукт, які працягвае жыцьцё


Перагледзьце свае харчовыя прыярытэты і дапамажыце сваім артэрыям, замяніўшы чырвонае мяса лёгкім і якасным бялком расьліннага паходжаньня, піша на сайце sharecare.com Роўз Гаес.

Вы ня раз ужо чыталі на нашым сайце, што вэгетарыянцы жывуць даўжэй і больш фізычна здаровыя за мясаедаў. Спажываньне чырвонага мяса, сьцьвярджаюць сёньня лекары, зьвязана з хваробамі сэрца і ракам тоўстай кішкі.

Славутыя доўгажыхары астравоў Акінава ў Японія і Сардынія ў Італіі зьядаюць, у сярэднім, менш за 5 порцый чырвонага мяса за месяц. А жывуць яны да 100 і болей гадоў.

Значнае месяца ў рацыёне доўгажыхароў займаюць бабовыя культуры, такія як соевыя бабы, звычайныя бабы, фасоля, гарох, нут і сачавіца. Менавіта яны лёгка дапамогуць вам адмовіцца ад мяса або значна скараціць яго спажываньне.

Амэрыканскі дыетоляг, доктарка мэдыцыны Джэсіка Боцкін (штат Канзас) кажа пра наступныя перавагі бабовых для здароўя: «Мала таго, што бабовыя культуры ня маюць у сабе халестэрыну, яны вельмі багатыя на вітамінаў і мінэралы, такія як фалят, калій, жалеза і магній... І ў той час яны ўтрымліваюць менш тлушчаў, а тыя, што у іх ёсьць — ненасычаныя, а значыцца, карысныя для сэрца».

У беларускіх умовах найбольш даступныя бабовыя — гэта фасоля, гарох і сачавіца. Памятайце, што найбольш карысныя для здароўя плады цёмнага колеру, напрыклад, чырвоная, карычневая або чорная фасоля. Каб выключыць непажаданыя эфэкты ад спажываньня бабовых кшталту ўздуцьця жывата і ўтварэньня газаў, замочвайце фасолю на ноч перад прыгатаваньнем і гатуйце яе ня ў той вадзе, у якой яна была замочана.

Таксама цяпер усё больш папулярным робіцца хумус — паста, прыгатаваная з бабоў нуту. Яго лепш есьці з хлебам, напрыклад, грэцкім хлебам піта, або і любым іншым. Для прывычных нам бабоў ідэальна падыходзіць невялікая порцыя рысу, якая дапаможа вам збалянсаваць сваю страву. Тое самае тычыцца і прадуктаў, вырабленых з бабоў соі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG