Гэта стане першай размовай двух лідэраў паьсля віншавальнага званка з Масквы ў сувязі з інаўгурацыяй новага кіраўніка Белага дому 20 студзеня.
У Маскве і Вашынгтоне афіцыйна пацьвердзілі, што званок адбудзецца. Гэтай падзеі з асаблівай цікавасьцю чакаюць у Маскве і эўрапейскіх краінах, бо некалькімі днямі раней распаўсюджваліся здагадкі пра магчымую адмену амэрыканскіх санкцыяў супраць Расеі.
У пятніцу, на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі Дональда Трампа і брытанскага прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй, прэзыдэнт ЗША заявіў, што пра скасаваньне санкцыяў супраць Расеі «гаварыць пакуль зарана». Аднак пазьней, размаўляючы з журналістамі, Трамп зрабіў больш дакладную заяву, якая пакідае месца для здагадак, што пазыцыя Вашынгтону можа зьмяніцца. Прэзыдэнт ЗША літаральна сказаў (цытата): «Мы паглядзім як пойдуць справы».
Адначасова, 27 студзеня, зьвярнула на сябе ўвагу заява Кэліэн Конуэй, дарадцы Трампа, пра тое, што ў Белым доме разглядаюць пытаньне аб зьняцьці санкцыяў.