Так, Францыск Скарына — ня толькі гуманіст, першадрукар, але і фэмініст. І гэта ня гонка за сэнсацыяй: падставай для гэтага сьцьвярджэньня ёсьць аналіз мовы Скарыны. Нікога не зьдзіўляе, што Скарына быў беларусам да стварэньня беларускай нацыі, то чаму ж ён ня можа быць фэміністам да фэмінізму?
Панятку «фэмінізм» не існавала ў час Скарыны, але заўсёды існавала імкненьне да роўнасьці. Ужо ў першай сучаснай друкаванай кнізе па-беларуску фіксуюцца першыя фэмінітывы, некаторыя, да ўсяго, створаныя самім Скарынам (падворніца, пасьцельніца, прадстаяцельніца, сьвяціца і пад.). Моўная практыка першадрукара сьведчыць пра беззабабоннасьць, адкрытасьць у апісаньні чалавечай разнастайнасьці, чаго часам так не хапае нам, сучасным.
Уладзіслаў Гарбацкі
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org