Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цярпеньню прыходзіць канец...» — гарадзенскія хрысьціянскія дэмакраты пачалі збор подпісаў за адмену дэкрэту аб «дармаедах» 


Сяргей Верамеенка
Сяргей Верамеенка

Збор подпісаў пачаўся традыцыйна: адны будуць хадзіць па кватэрах, іншыя — стаяць у людных месцах.

Паводле актывіста Беларускай хрысьцінскай дэмакратыі Сяргея Верамеенкі, ён і ягоныя калегі па арганізацыі лічаць, што так званы дэкрэт аб «дармаедах» ставіць многіх людзей у жыцьцёвы тупік. Таму вырашылі зьбіраць подпісы сярод усіх катэгорыяў насельніцтва.

Дзеля гэтага падрыхтаваныя адмысловыя падпісныя лісты з адрасатамі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, у Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваньнем адмяніць дэкрэт № 3. Сяргей Верамеенка кажа, што апошнімі днямі яны вывучалі грамадзкую думку жыхароў гораду, і людзі выступаюць за адмену дэкрэту, бо лічаць, што парушаюцца іхныя канстытуцыйныя правы.

— Гэта думка ня толькі мая і маіх сяброў па партыі, а многіх і многіх жыхароў Горадні: трываць гэта немагчыма. Практычна мы павінны плаціць падатак за тое, што ня маем грошай. Што гэта за абсурд — так кажуць людзі. А ў дзяржаўным тэлебачаньні нам паказваюць, што кожны грамадзянін абавязаны плаціць падатак. Так, павінен, але чаму яны ня кажуць, што падатак грамадзяне Беларусі абавязаны плаціць з даходаў, а не з таго, што чалавек ня мае гэтых даходаў. Мы ўжо бачым, да чаго прыводзяць гэтыя экспэрыменты: некаторыя сканчаюць жыцьцё самагубствам.

Паводле Верамеенкі, ён спадзяецца, што гэты дэкрэт стане апошняй кропкай у свавольстве ўладаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG