Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Посуд


Флорыс ван Схотэн, «Кухонная сцэна» (1620)
Флорыс ван Схотэн, «Кухонная сцэна» (1620)

Посуд пасьля вайны ў хаце быў у асноўным з гліны ды дрэва. Разнастайны быў посуд: талеркі ды лыжкі, місы ды збаны, гаршкі ды таўкачы, гарлачы ды кубачкі. На кірмаш прывозілі самаробны посуд з усяго раёну: аж вочы разьбягаліся, гледзячы на гэткую прыгажосьць. На вазах стаіць, вока лашчыць! А як прыдбаеш што, падарунак ад майстра атрымаеш для дзіцяці: хлопчыку — сьвістульку, дзяўчынцы — ляльку.

А паглядзіш сучасны посуд, дык дзівісься: чаго толькі не панавыдумлялі! і хутка ў новым посудзе ежа гатуецца, і вітаміны зьберагаюцца, і сам посуд бязь печкі варыць...

Ды ў старым гліняным посудзе смачнейшая ежа была!

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG