Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве Сьмерці


Яцэк Мальчэўскі, «Сьмерць» (1902).
Яцэк Мальчэўскі, «Сьмерць» (1902).

Пра сьвяткаваньне Калядаў у далёкія 30-я гады расказвала ёй мама. У антанёўскай школе ставілі аматарскія спэктаклі. Перад гледачамі ажывалі Бэтлеем, Божае нараджэньне, мудрацы з Усходу, Ірад... Малой дзяўчынцы было вельмі страшна, калі зьяўлялася Сьмерць. У доўгіх белых строях, з распушчанымі валасамі, лятала яна па сцэне, злосна махала касою, забіраючы свае ахвяры.

Пра сьвяткаваньне Калядаў у тыя ж часы расказвала сьвякроў. Пра той жа спэктакль, толькі ў мястэчку Варонча. Апавядала з захапленьнем, пераносячыся ў сваё юнацтва:

Я была Сьмерцю. Як палячу па сцэне, як махну касою, малыя ажно крычалі ад страху!..

Яна думала пра сваю дачушку. Якой вырасьце, узгадаваная такімі рознымі бабулямі?

Альжбета Кеда


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG