Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва чакае палягчэньня пераходу мяжы зь Беларусьсю для жыхароў памежжа


Літва ўсё яшчэ чакае ад Рэспублікі Беларусь адказу наконт палягчэньня рэжыму перасячэньня мяжы для асобаў, якія жывуць у памежных рэгіёнах.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Лінкявічус зрабіў гэтую заяву ў сувязі з тым, што Беларусь вырашыла ўвесьці бязьвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў, у тым ліку і для Літвы, якія ўяжджаюць у краіну празь Менскі аэрапорт на тэрмін ня большы за пяць дзён. Паводле міністра, такі парадак не асабліва актуальны літоўцам, паколькі ў Беларусь яны часьцей падарожнічаюць наземным, а не паветраным транспартам.

«Вядома, гэта крок да адкрытасьці, але тут я б хацеў нагадаць, што мы яшчэ з 2010 году ўзгадняем так званы рэжым мясцовага перамяшчэньня, які б істотна палепшыў кантакты, спрасьціў паездкі для тых, хто жыве ў зоне 50 кілямэтраў па абодвух баках мяжы» — сказаў Лінкявічус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG