Адзінае жаданьне — проста ўдыхнуць на поўныя грудзі марознага паветра і патануць у сваёй «шчанячай» радасьці ад надыходзячага Сьвята...
...дзе ты ні на хвіліну не сумняваўся ў Цудзе (які абавязкова павінен з табою здарыцца)...
...дзе верыў, што ўсё гэта застанецца назаўсёды, а твае родныя застануцца такімі ж маладымі і ўсьмешлівымі...
...дзе верыў, што ТЫ можаш зьмяніць гэты Сьвет да лепшага! А твае сябры без пытаньняў і сумненьняў табе дапамогуць у гэтым!
Такіх момантаў становіцца ўсё меней.
Але пакуль яны яшчэ ёсьць...
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org