Супрацоўнікі амбасады Расеі ў Вашынгтоне, абвешчаныя пэрсонамі нон-грата адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, вылецелі з аэрапорту імя Далеса і накіроўваюцца ў Маскву. Пра гэта ТАСС паведаміў прэс-аташэ амбасады Расеі ў ЗША.
«Самалёт узьляцеў», — сказаў ён, удакладніўшы, што ўсе, хто мусіў пакінуць Вашынгтон 1 студзеня, знаходзяцца на борце. Раней па дыпламатаў прыбыў самалёт лётнага атраду «Расея».
Адміністрацыя ЗША ўвяла ў чацьвер санкцыі ў дачыненьні да Фэдэральнай службы бясьпекі і Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі (некалі — Галоўнага разведнага ўпраўленьня, ГРУ). Адначасова было абвешчана аб высылцы з ЗША 35 расейскіх дыпляматаў. Гаворка ідзе пра 31 супрацоўніка амбасады і 4 работнікаў генконсульства ў Сан-Францыска.
У заяве Белага дому гаварылася, што рашэньні прынятыя ў адказ на ўмяшаньне расейскіх хакераў ў хаду прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША і ў адказ на перасьлед супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў Расеі.
Пуцін заявіў, што прыняў рашэньне не высылаць дыпляматаў ЗША з Расеі, кіруючыся прынцыпам узаемнасьці.