Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: Малады Фронт адзначыць Новы год гуляньнем зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Менску


Бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ялінцы ў Віцебску, 2013 год
Бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ялінцы ў Віцебску, 2013 год

Куды варта пайсьці ды за чым сачыць заўтра, 31 сьнежня

Што будзе?

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч заклікаў менчукоў сустрэць Новы год зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Актывісты плянуюць пачаць гуляньне а 23.45 і абяцаюць забясьпечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сьцягам за сымбалічнае ахвяраваньне.

Зьміцер Дашкевіч, кастрычнік 2016
Зьміцер Дашкевіч, кастрычнік 2016

Навагодняя ноч танцаў

Клюб традыцыйнага танца «Сіта» запрашае сустрэць Новы год у танцы. Арганізатары вітаюць усе вакальныя выступы, а таксама харчовыя ініцыятывы. Імпрэза не прадугледжвае фармату застольля.

Народныя танцы ў Ракаве, архіўнае фота
Народныя танцы ў Ракаве, архіўнае фота

Менск, арт-прастора «Мёд» (вул. Талбухіна, 4, 3-ці паверх).
Пачатак а 21-й гадзіне.
Кошт удзелу: 12 рублёў. Уваход для музыкаў бясплатны.

Новы год у ірляндзкім пабе

Адноўлены арт-паб «Торвальд» запрашае віцяблян сустрэць Новы год у кампаніі музыкаў «De Puta Madre» з конкурсамі і рок-дыскатэкай. Арганізатары вітаюць гасьцей у сьвяточных строях.

Як сталічны выкладчык перакваліфікаваўся ў правінцыйныя бармэны

Віцебск, арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1).
Пачатак а 22-й гадзіне.
Квіткі каштуюць 15-25 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG