Мароз i сонца...
Так, спадар Пушкін, сёньня такі дзень. Але, калі ласка, пасуньцеся трошачкі.
Вы, Маркес, станьце бліжэй да Дастаеўскага ды Караткевіча.
Спадарыня Ахматава, Вы ня супраць суседзтва з Блокам і Багдановічам?
О, спадар Шэксьпір, я закаханая ў Вашы санэты!
Спадар Сакрат, абавязкова паразважаю з Вамі аб быцьці.
Чэхаў, Гэмінгуэй, Бакача, Лёрка, Экзюпэры, Ніцшэ, Набокаў, Дантэ, Флябэр, Джойс, Сэрвантэс, Бальзак, Гётэ, Купрын, Гамэр, Фіцджэралд і...
Прыбіраю на кніжных паліцах...
Усё! З задавальненьнем аглядаю дружныя шэрагі кніг. Вось бы гэтак, бок пры боку, паўсталі народы гэтых пісьменьнікаў за мір на нашай неспакойнай плянэце. Зьдзейсьнілася б ня толькі мая Мара.
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org