Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: Абама ў чацьвер абвесьціць пра санкцыі супраць РФ праз кібэратакі


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 29 сьнежня аб’явіць пра пашырэньне санкцыяў супраць Расеі празь яе датычнасьць да хакерскіх нападаў падчас выбараў амэрыканскага прэзыдэнта. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі кіраўніка ЗША.

Паводле інфармацыі тэлеканалу, акрамя эканамічных санкцыяў гаворка таксама ідзе пра меры дыпляматычнага характару. Чакаецца, што Абама назаве імёны расейцаў, якія маюць дачыненьне да «кампаніі па дэзінфармацыі» падчас выбараў. Тэлеканал адзначае, што меры не зьвязаныя з дакладам спэцслужбаў, які будзе прадстаўлены Абаме ў студзені.

Падчас перадвыбарнай кампаніі ў штабе Дэмакратычнай партыі неаднаразова заяўлялі, што яе сэрверы былі ўзламаныя расейскімі хакерамі ў інтарэсах Крамля. Афіцыйна гэта пакуль не было пацьверджана.

15 сьнежня тэлеканал NBC News са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў пра «асабістае ўмяшаньне» Пуціна ў выбары ў ЗША. У Расеі гэтыя абвінавачваньні назвалі неабгрунтаванымі. У сьнежні Барак Абама паабяцаў адказаць на расейскія кібэратакі, якія мелі на мэце паўплываць на зыход апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG