Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест саміту ў Санкт-Пецярбургу ў Лукашэнкі нарада ў Менску


На нарадзе ў Менску 26 сьнежня Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржаўным органам зьвярнуць асаблівую ўвагу на бясьпеку грамадзян у пэрыяд навагодніх і калядных сьвятаў.

«Падзеі ў Расеі, якія адбыліся ў апошні час, — дадайце сюды яшчэ рознага кшталту выбухі балёнаў у мэтро ў Маскве, трагедыі на дарогах ды іншае, — сьведчаць пра тое, што нам ні ў якім разе нельга расслабляцца. Мы не знаходзімся недзе ў баку ад гэтых страшных здарэньняў. Наадварот, мы знаходзімся ў самым эпіцэнтры. Таму, чаго б нам ні каштавала, трэба захаваць мір і спакой у нашай краіне. Гэта галоўнае», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Аляксандр Лукашэнка не бярэ ўдзелу ў саміце Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Санкт-Пецярбургу, які пачаўся сёньня, 26 сьнежня. Прычына ягонага няўдзелу не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG