Прысуд будзе агучаны сёньня а 16.00.
Маці і сястра Кондруся ў перапынку расплакаліся. Калі суд прызначыць прысуд, як прасіла пракурор, яго вызваляць пас… https://t.co/NPuXjt0qKG
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.12.2016
У Маскоўскім судзе чакаюць прысуду Кондрусю.#Кондрусь https://t.co/9BlG5Vnmp8
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.12.2016
Прысуд Кондрусю - 1,6 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня.#Кондрусь https://t.co/XmQHw34cZZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.12.2016
Уладзімер Кондрусь асуджаны на паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым амбуляторным лячэньнем. Яго звольнілі з-пад варты.
Суд лічыць віну Кондруся ва ўдзеле ў масавых закалотах 19 сьнежня 2010 г. даказанай. Але суд не знайшоў доказаў таго, што Кондрусь наносіў цялесныя пашкоджаньні супрацоўнікам міліцыі, і выключыў гэта з абвінавачаньня. Суд прызнаў наяўнасьць у Кондруся зьмешанага разладу асобы. Таму суд прызначыў Кондрусю пакараньне ў выглядзе 1,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня з прымусовым амбуляторным лячэньнем па месцы жыхарства. Вярнуць Кондрусю сканфіскаваную маёмасьць.
Кондруся абдымае маці.#Кондрусь https://t.co/usYP5bpo1S
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.12.2016
Кондрусь: Што прыходзіў на Плошчу не шкадую, гэта не апошняя Плошча.,#Кондрусь https://t.co/ZfDJkpHJTD
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.12.2016
Уладзімер Кондрусь сказаў, што не шкадуе, што прыходзіў на Плошчу ў 2010 годзе і гатовы гэта паўтарыць. «Гэта не апошняя Плошча», — зазначыў былы палітвязень. Пра здароўе пасьля галадоўкі сказаў, што цяпер пачуваецца добра.
Сваякі пасадзілі яго ў машыну, за стырном быў бацька, сям’я Кондрусеў ад’ехала ў Рудзенск.