Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з катастрофай Ту-154 у Беларусі будуць прыспушчаны сьцягі, абмежаваныя забаўляльныя мерапрыемствы


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.

«Пачуцьцё смутку і спачуваньня ахапіла сёньня нашу краіну — паведамленьне пра крушэньне самалёта Ту-154, які накіроўваўся з Сочы ў Сырыю, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса. Гэтая трагедыя — наш агульны боль, і Беларусь сёньня смуткуе разам з Расеяй. У гэтую цяжкую хвіліну мы побач, цалкам падзяляючы гэтае страшнае гора», — гаворыцца ў спачуваньні.

На даручэньне Лукашэнкі 26 сьнежня над будынкамі рэзыдэнцыі прэзыдэнта Беларусі і іншых дзяржаўных установаў па ўсёй краіне будуць прыспушчаны дзяржаўныя сьцягі ў знак салідарнасьці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася ў Расеі.

Будуць таксама абмежаваныя правядзеньне і трансьляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамэндавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.

Ту-154 зьнік з радараў сёньня ў 5 гадзін 27 хвілін паводле менскага часу. Рэйс з Сочынскага аэрапорту «Адлер» у сырыйскую Лятакію перапыніўся усяго праз дзьве хвіліны пасля ўзьлёту. На борце было 8 членаў экіпажу і 84 пасажыры. Гэта ансамбль імя Аляксандрава — артысты ляцелі віншаваць з Новым годам расейскіх вайскоўцаў.

Зь імі былі журналісты фэдэральных тэлеканалаў і Лізавета Глінка, больш вядомая пад псэўданімам Доктар Ліза — урач-рэаніматоляг, якая шмат гадоў ратавала людзей у гарачых кропках, засноўвала хосьпісы, чым стала вядомая ва ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG