Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што абараняе казку


Уільям Голбрук Бэрд, «Сьвяты Мікалай» (1862)
Уільям Голбрук Бэрд, «Сьвяты Мікалай» (1862)

Так хочацца стварыць казку сваёй малюпашцы, а Каляды — найлепшая нагода. Цудоўна назіраць за чаканьнем цуду і падарункаў. Але ня ўсе вераць у казку. Яшчэ менш — дораць казку іншым.

У гасьцях разгаварыліся пра Каляды, а тут малое суседскае дзяўчо, у прысутнасьці нашай малюпашкі заяўляе:

— Нікакіх дедов марозов нет! Это радзіцелі падаркі падкладывают і ешчё обманывают! Мне папа расказывал!

Гляджу на малюпашку, а яна ўсё чула, але рэакцыя — нуль.

Празь некаторы час далікатна пытаюся пра тое што яна пачула, а малая мне:

— А я гэта даўно ведала! Але мне ж падарункі прыносіць Сьвяты Мікалай, а ня дзед мароз.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG