У кожным з нас жыве Анёл. Пачуўшы знаёмую сэрцу мэлёдыю, адчуўшы смак запыленага ўспаміну, выходзіць на сьвет. Ён расхінае душу так шырока, што ты падаесься сабе нібы аголенай перад іншымі. Табе радасна і сьветла, Анёл сьмяецца. Ён дурэе і таньчыць у тваіх успамінах, гарэза!
Бывае, у гэты ўзьнёслы час ты натыкаесься на позірк непаразуменьня — і ў адкрытую Богу і людзям душу задзьме халодны вецер. Захочацца сагрэцца, закрыўшы душу, затуліўшы Анёла ад усіх скразьнякоў.
А хочацца — наадварот... Каб ад гучнага сьмеху няўрымсьлівага Анёла вакол прачыналіся іншыя. І танчылі разам, узяўшыся за рукі, каб нікому болей не хацелася спаць.
Наста Дашкевіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org