У перадачы «Інтэрвію тыдня» апошнія скандальныя антыбеларускія выказваньні дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Рашэтнікава пракамэнтаваў былы супрацоўнік гэтага інстытуту, цяпер кіраўнік Цэнтру палітычных дасьледаваньняў краінаў Паўночнай і Ўсходняй Эўропы, доктар гістарычных навук Аляксандар Сыцін.
Сыцін: «Я хачу адзначыць, што Рашэтнікаў працуе апошні тыдзень. Бо яшчэ ў лістападзе быў падпісаны ўказ аб ягоным звальненьні з пасады дырэктара РИСИ (Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў). На ягонае месца прызначаны Міхаіл Фрадкоў (былы прэм’ер-міністар Расеі). Таму на сёньняшні дзень ступень агульнадзяржаўнай адказнасьці Рашэтнікава вельмі невялікая.
Але рэч у тым, што з 2009 году, калі Рашэтнікаў узначаліў Інстытут, такая лінія праводзілася цалкам акрэсьлена — лінія на адзінства расейскага, беларускага і маларасійскага (як прынята гаварыць у НІСІ) народу. І, паводле Рашэтнікава, гэта цалкам адпавядала ўяўленьням прэзыдэнта Расеі аб гэтай праблеме».
Цалкам інтэрвію Аляксандра Сыціна чытайце сёньня пазьней на нашым сайце і слухайце ў эфіры Свабоды
Сыцін: «Словы Рашэтнікава цалкам адпавядаюць уяўленьням Пуціна»
![Аляксандар Сыцін](https://gdb.rferl.org/65c690da-0d58-4d1d-8024-2e5b62807a81_cx0_cy7_cw0_w250_r1_s.jpg)
Самае папулярнае
1