Куды варта пайсьці ды за чым сачыць заўтра, 21 сьнежня
Джазавая серада ў клюбе «Графіці»
Штосераду ў менскім клюбе «Графіці» маладыя выканаўцы граюць джазавую музыку. Гурт «Dzie mora» выступіць 21 сьнежня.
Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіткі каштуюць: 5-7 рублёў.
Лекцыя Тацяны Шчытцовай
Cацыягуманітарныя дыскусіі вакол новых адкрыцьцяў у галіне біятэхналёгіяў найчасьцей сканцэнтраваныя на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыцьцяў. Выкладчыца Тацяна Шчытцова распавядзе, што ж важнага могуць сказаць пра людзей біятэхналёгіі.
Менск, Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 18:30.
Уваход вольны