Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трохколерны пост


Пасьнедала бульбяною тоўчанкай без прыкрасы — яна й так вельмі прынадная, цнатлівая да празрыстасьці, бы той сьнег, што бухматай адзежай укрыў на падворку ўсе ўчарашнія плямы быцьця.

Пасьнедала бульбяною тоўчанкай без прыкрасы — яна й так вельмі прынадная, цнатлівая да празрыстасьці, бы той сьнег, што бухматай адзежай укрыў на падворку ўсе ўчарашнія плямы быцьця.

Палудную варголамі, аздобленымі буракамі. Іхнія барвы спрачаюцца ў зыркасьці з лілёвымі промнямі, якія коса кладуцца праз заінелае шкло на бабулін кужэльны настольнік. Хораша — да немагчымасьці.

На вячэру шчэ мецьму крыху панцаку, які забялю малодзівам з цёртага маку.

І шчасная, бы ў Бога за пазухай, чакаю Калядаў.

Валянціна Аксак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG