Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёгурт на ноч


Штодзень мы павінны ўжываць такі важны мінэральны элемэнт як кальцый у аб’ёме 600-1000 мг. Ён неабходны для падтрыманьня нармальнай структуры коснай тканкі.

Кальцый спрыяе прафіляктыцы зьніжэньня памяці — дэмэнцыі, хваробаў сардэчна-судзіннай сыстэмы. Таксама ўжываньне такога аб’ёму кальцыю прадухіляе запоры, на якія часта пакутуюць людзі сталага ўзросту. Найбольш патрэбны нам кальцый уначы, бо менавіта ў гэта час адбываецца найбольш актыўнае аднаўленьне коснай тканкі.

З клінічнай практыкі. Мы назіралі хворую жанчыну ва ўзросьце 64 гадоў, якая скардзілася на болі ў руках і нагах, а таксама запоры і боль ў правай частцы жывата, адчуваньне перапаўненьня ў начны час. Пры паглыбленым дасьледаваньні ў яе знайшлі пачатковую стадыю остэапарозу — разбурэньне коснай тканкі, а таксама так званую дыскенізію жоўцевых шляхоў за кошт перапаўненьня жоўцевага пухіра жоўцю ў начны час. Акрамя спэцыяльнага лячэньня мы параілі ёй ужываць адзін ёгурт ці шклянку кефіру на ноч для актывізацыі дзейнасьці жоўцевага пухіра, стрававальнай сыстэмы і для забесьпячэньня арганізму кальцыем праз ужываньне натуральных каштоўных рэчываў. Празь некалькі месяцаў яе стан значна палепшыўся, зышлі болі ў жываце, а таксама ў верхніх і ніжніх канцавінах.

Карысная парада на кожны дзень. Ужывайце штодзень на ноч для нармалізацыі абмену кальцыю ёгурт ці шклянку кефіру якой заўгодна тлустасьці, што палепшыць ня толькі стан абмену кальцыю, але таксама будзе садзейнічаць нармалізацыі дзейнасьці стрававальнага тракту і палепшыць якасьць начнога адпачынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG