Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы ніадкуль. Армія з магілы


Справа 17-ці за наркотыкі
Справа 17-ці за наркотыкі

Асноўнае пра падзеі 13 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Гатовыя на чарговую порцыю жахаў зь Беларусі? Дык калі ласка.

20 ГАДОЎ ЗА «СПАЙСЫ». Суд прызнаў былога студэнта журфаку БДУ Канстанціна Вілюгу вінаватым у распаўсюдзе «спайсаў» і пакараў 20 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Жорсткія прысуды вынесены таксама 16 ягоным хаўрусьнікам. Сярод іх былыя супрацоўнікі КДБ і МУС.

МІНІСТЭРСКАЯ ХАТА З КРАЮ. Беларусь унесла авансавую плату за расейскі газ. Міністар фінансаў Уладзімер Амарын у час размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў на пытаньне, зь якіх сродкаў — бюджэтных ці нейкіх іншых — узяты ўнесены аванс за газ, адказаў: «Гэтае пытаньне не да мяне».

«ПАЗЫТЫЎЧЫК» З БАРЫСАВА. У тэлепраграме «Сьвет» тэлебачаньня «Барысаў» зьявіліся кадры прысягі, дзе маладыя людзі ў цэнтры Барысава прысягаюць Чырвонай арміі. Свабода дазванілася да прэсавай службы Міністэрства абароны і даведалася, што гэта было. Аказваецца, гэта была такая тэатралізаваная прысяга на вернасьць Беларусі. Рэдкі пазытыўны момант, так сказаць, у сёлетнім тэатральным сэзоне.

ВАЧЫМА МАСКВЫ І ВАРШАВЫ. Два экспэрты, расейскі і польскі, камэнтуюць пэрспэктыву зьяўленьня расейскага спэцназу ў Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект сумеснага з РФ пагадненьня аб удзеле сілаў спэцыяльнага прызначэньня ў контратэрарыстычных апэрацыях на тэрыторыі Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі. «Выдумваць розныя страхі і палохаць людзей „зялёнымі чалавечкамі”, якія раптам прыйдуць у Беларусь — гэта, па меншай меры, наіўна, а па большай меры — подла», – кажа расеец. «Расейскія войскі, якія апынуцца ў Беларусі ў рамках нейкіх антытэрарыстычных апэрацый, могуць выкарыстаць Беларусь як базу для дзеяньняў, напрыклад, супраць балтыйскіх краінаў» – кажа паляк.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG