Зламалася ў мяне лядоўня. На ўсіх палiцах холад, як трэба, i маразільнік добра працуе. А ў нiжняй скрынi, куды я кладу агароднiну, пачала зьбiрацца вада.
Пазванiў майстру. Ён моўчкі выслухаў мяне. Назаўтра прыходзiць. Хачу паказаць, колькi ўжо вады назьбіралася ў скрынi. А ён i глядзець на гэта ня хоча.
— Я бяз гэтага ведаю, у чым прычына.
I палез разьбіраць маразільнік, які працаваў добра. Пазавіхаўся каля яго, штосьцi адкруцiў, штосьцi прыкруцiў, i кажа:
— Усё добра! Яшчэ гадоў дваццаць папрацуе.
I працуе!
А я падумаў — вось бы так працавалi ўсе! Як добра было б усюды i ўсім!
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org