Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няцотны


Эдгар Дэга, «Жанчына каля вазы з кветкамі» (1865).
Эдгар Дэга, «Жанчына каля вазы з кветкамі» (1865).

Тэлефануе знаёмы, хоча параіцца: у Максіма Багдановіча Дзень народзінаў, сто дваццаць пяць гадоў.

Дык вось ён у сумневах і разгубленасьці — трэба абраць, колькі ж кветак прынесьці да помніка: цотную колькасьць ці няцотную? Ён жа ня ўчора памёр...

Вядома ж, няцотную — як працяг, незавершанасьць... Максім Багдановіч жывы, як і ягоная творчасьць...

Знаёмы ўсьцешваецца, і мы разам ляцім да зор...

І ўсе пісьменьнікі жывыя...

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG