Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілей распаду. Кнігі пра паездкі і наедак


Лера Красоўская
Лера Красоўская

Асноўнае пра падзеі 8 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Сёньня мінае 25 гадоў з таго дня, калі ў Віскулях у Белавескай пушчы быў падпісаны дакумэнт, які паклаў канец Савецкаму Саюзу. З гэтай нагоды прапануем вам поўны набор відэаінтэрвію нашай калегі Ганны Соўсь зь людзьмі, якія ў 1991 годзе мелі такое ці іншае дачыненьне да беларускай незалежнасьці. І інтэрвію з самім Станіславам Шушкевічам, які паставіў свой подпіс на тым лёсавызначальным дакумэнце.

ЗАТРЫМАЛІ АЎТАРА ТЭКСТУ ПРА БЕЛАРУСЬ ЯК «ЗВАР’ЯЦЕЛУЮ НЕДАДЗЯРЖАВУ». У Берасьці затрыманы 45-гадовы Дзьмітры Алімкін, які на сайце інфармацыйнага агенцтва Regnum нядаўна апублікаваў пад псэўданімам артыкул, дзе Беларусь называлася «зварʼяцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжаньня». Алімкіну інкрымінуюць злачынства паводле крымінальнага артыкула «Распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розьні».

КНІГА БАРТОСІКА. Сёньня ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі нашага калегі Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якую склалі ягоныя выбраныя перадачы ў сэрыі «Падарожжы Свабоды». Вось першыя водгукі на гэтую кнігу.

ЕЖЦЕ РАСЬЛІНЫ. Выйшла кніга аўтаркі Радыё Свабода Леры Красоўскай пра чыстую ежу. Выдавецтва анансуе кнігу як «практычны дапаможнік для прыхільнікаў расьліннай ежы».

АДЫШОЎ ГРЭГ ЛЭЙК. На 70-м годзе жыцьця, пасьля змаганьня з ракам, памёр Грэг Лэйк, вакаліст і гітарыст рок-гуртоў «King Crimson» і «Emerson, Lake & Palmer».

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG