Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савіцкі і мыш


Міхаілу Савіцкаму ў вызваленым ад немцаў Менску далі памяшканьне для майстэрні, у якім былі голыя сьцены. У адной сьцяне чарнела дзірка. Мастак дзірку адразу не заладзіў, а потым ужо і ня стаў, бо зь яе выбягала мышка. Яна, прывыкшы да мастака, брала зь ягоных рук хлеб і ела. Прамінуў нейкі час і Савіцкаму далі лепшую майстэрню. На новым месцы мастак адразу адчуў, што яму нечага не стае. І ўзгадалася мышка. І паехаў Савіцкі на старое месца, каб забраць мышку. Доўга клікаў малую, але яна ня выйшла...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG