Што будзе?
У Гаване 4 сьнежня пахаваюць Фідэля Кастра. Ён памёр 26 лістапада ва ўзросьце 91 году. Кастра узначальваў камуністычную Кубу на працягу амаль паўстагодзьдзя.
Таксама ў Італіі пройдзе рэфэрэндум, які некаторыя разглядаюць як пачатак новага «Брэксіту».
Экскурсіі і сустрэчы
«Зімовая казка Лошыцы»
Экскурсавод Раман Абрамчук паведаміў Свабодзе, што наведнікі пешаходнай экскурсіі даведаюцца пра Лошыцкую школу дывэрсантаў НКУС і партызанаў Заходняй Беларусі, якія знайшлі ў Лошыцы сваю няволю і сьмерць. Не пакінуць без увагі і генэтыка Мікалая Вавілава і яго лошыцкія сады, а таксама дынастыю Прушынскіх і Ядвігу Кеневіч.
Менск, брама насупраць холадакамбіната № 2 (Лошыцкі парк).
Пачатак а 14:00.
Квіткі каштуюць 7-10 рублёў.
«Шчырыя размовы пра хатні гвалт»
На сустрэчы будуць абмяркоўвацца гісторыі ахвяраў хатняга гвалту, а таксама досьвед спэцыялістаў, якія аказваюць дапамогу ў такіх сытуацыях. Таксама госьці мерапрыемства могуць атрымаць прававую кансультацыю ў супрацоўнікаў грамадзкай арганізацыі «Радаслава», якая дапамагае жанчынам, якія сталі ахвярамі гвалту.
Менск, Корпус 8 (пр Машэрава, 9).
Час: 14.00-17.00.
Уваход вольны, але неабходна папярэняя рэгістрацыя.
Канцэрты
Канцэрт гурту Re1ikt
Свой канцэрт 3 сьнежня музыкі называюць «разагрэвам» перад вялікай прэзэнтацыяй альбому «Kufar». Музыкі выканаюць кампазыцыі з новай кружэлкі, а таксама гіты са студыйнай працы «Лекавыя травы». Пасьля канцэрту аматараў творчасьці чакае аўтограф-сэсія з музыкамі гурта Re1ikt.
Менск, Бар «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 18:00.
Уваход: 1 рубель.
Канцэрт Ягора Забелава
У першым аддзяленьні будзе паказаная француская кінастужка «Менільмантан» (1926) з арыгінальным саўндтрэкам, напісаным Ягорам Забелавым для паказу на фэстывалі нямога кіно ў Бэрне (Швайцарыя).
Затым, у супрацоўніцтве з VJ Арцеміем Калініным, музыка прапануе сольную праграму, якая складаецца з аўтарскіх твораў, а таксама музыкі да спэктакляў і кіно.
Менск, Мэмарыяльны музэй-майстэрня З. Азгура (вул. Азгура 8).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 12 рублёў.