Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатыва» выклікала «на дыван» кіраўніка Маладэчанскага райвыканкаму


Актывісты «Альтэрнатывы» правялі ў Маладэчне акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў. Акцыя адбылася ў Дзень барацьбы за адмену рабства, які адзначаецца штогод 2 сьнежня.

Акцыя прайшла каля Маладэчанскага райвыканкаму. Актывісты разаслалі перад уваходам дыван і «патрабавалі, каб выйшаў адказны за прымусовую працу школьнікаў і студэнтаў».

Як патлумачыў Свабодзе кіраўнік «Альтэрнатывы» Алег Корбан, акцыя прайшла ў Маладэчне, таму што два месяцы таму там падчас сельскагаспадарчых прац загінула 13-гадовая школьніца.

«Зьбіралі бульбу. І, як гэта ў нас заведзена яшчэ з часоў СССР, прывезьлі школьнікаў. 13-гадовая Вікторыя загінула пад коламі грузавіка. Знайшлі крайняга — кіроўцу. Але ж праблема шырэйшая — трэба пазбаўляцца гэтай савецкай завядзёнкі з эксплюатацыяй бясплатнай працоўнай сілы за кошт школьнікаў і студэнтаў. На жаль, ніхто, апроч кіроўцы, не панёс адказнасьць за сьмерць дзяўчынкі», — сказаў Корбан.

Акцыя доўжылася 40 хвілін. На працягу гэтага часу ўдзельнікаў здымалі на камэры супрацоўнікі МУС у цывільным.

«Мы перадалі нашы патрабаваньні старшыні Маладэчанскага райвыканкаму і будзем спадзявацца, што яны будуць улічаныя», — дадаў Корбан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG