Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самападман


Эдгар Дэга, «Плошча Згоды» (1875).
Эдгар Дэга, «Плошча Згоды» (1875).

І нічога нікому ня трэба даказваць! Але ўсё роўна даказваем. Спачатку бацькам, потым сябрам, потым нейкім незнаёмым людзям, якія не маюць ніякага дачыненьня да твайго жыцьця, потым зноў нейкім знаёмым. Даказваем, што мы спрытнейшыя, разумнейшыя, лепшыя, чым мы ёсьць! Што менавіта ў нас найлепшая праца на сьвеце (хай усе зайздросьцяць), што менавіта ты і ёсьць той самы найсапраўднейшы чалавечак, якому так пашанцавала ў гэтым няўстойлівым жыцьці! А вось як сябе пераканаць, што ўсё так і ёсьць? Сябе не падманеш.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG