Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія правядзе экстраныя вучэньні рэзэрвістаў


Ілюстрыцыйнае фота
Ілюстрыцыйнае фота

Да 20 гадзінаў вечара 2 сьнежня ўсе рэзэрвісты 433-й роты Вырумааскай дружыны і 10-й роты штабнога і сувязнога батальёнаў Эстоніі мусяць прыбыць на пункты збору, піша Postimees.

Вучэньні «Шып» (эст. Okas) стануць першымі раптоўнымі вучэньнямі рэзэрвістаў у гісторыі краіны. Усяго ў розных вучэньнях на гэтых выходных возьмуць удзел 2000 вайскоўцаў.

Загады аб прыбыцьці на зборы рассылаюцца рэзэрвістам праз SMS і электронную пошту, пра іх абвяшчаецца ў СМІ і на сайце Сілаў абароны. Мэта вучэньняў — адпрацоўка працэсу аддачы загадаў ад рашэньня ўраду да прывядзеньня ў боегатоўнасьць. Закон аб дзяржаўнай абароне, што набыў сілу ў 2016 годзе, дае магчымасьць склікаць рэзэрвістаў цягам 24 гадзінаў.

У кастрычніку Эстонія і Фінляндыя абвінавацілі Расею ў парушэньні паветранай прасторы расейскім зьнішчальнікамі Су-27. У канцы лістапада прафэсар палітычных навук Ратгерскага ўнівэрсытэту ў ЗША Аляксандар Мотыль выступіў з артыкулам, дзе заявіў, што пасьля абраньня прэзыдэнтам ЗША Дональда Трампа ўзьнікла рэальная пагроза вайсковага захопу Расеяй Літвы, Латвіі і Эстоніі ў першую чаргу і Беларусі ў другую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG