Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фідэль з намі назаўжды. Белсат могуць нам забраць


Уладзімер Плешчанка пратэстуе перад польскай амбасадай
Уладзімер Плешчанка пратэстуе перад польскай амбасадай

Асноўнае пра падзеі 30 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! З самой літаратурнай творчасьці цяжка выжыць. Пра гэта заявіў з пісьменьніцкай трыбуны Мікалай Чаргінец, старшыня пісьменьніцкага саюзу, які атрымоўвае дзяржаўную падтрымку і вызвалены ад выплаты падаткаў. Чаргінец раіць пісьменьнікам ствараць фабрыку, каб зарабляць грошы. У беларускай літаратуры, якая ў цэлым устаяла перад напорам постмадэрнізму, можа наступіць эра патэрналісцкага постіндустрыялізму.

СПАДЧЫНА ФІДЭЛЯ КАСТРА БУДЗЕ ЖЫЦЬ І Ў БЕЛАРУСІ. Пра гэта заявіў кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман, выступаючы на ўрачыстым разьвітаньні зь Фідэлем Кастра у сталіцы Кубы. Кастра, з прахам якога цяпер будуць разьвітвацца кубінцы ў іншых гарадах, будзе пахаваны ў Гаване 4 сьнежня.

АБМЯЖУЮЦЬ БЕЛСАТ? Паводле польскай газэты «Nasz Dziennik», «улады Беларусі гатовыя ўключыць у сыстэму наземнага вяшчаньня сваёй краіны адзін з польскіх тэлеканалаў цаною абмежаваньня вяшчаньня Белсату». «Nasz Dziennik» – грамадзка-палітычная каталіцкая штодзённая газэта ў Польшчы, блізкая да кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць».

У ПАВЕТРЫ ЛЁТАЕ РАКЕТНАЯ РЫТОРЫКА. Міністэрства абароны Ўкраіны заяўляе, што пагрозы Расеі нанесьці ракетны ўдар не перашкодзяць украінскім Узброеным сілам правесьці вучэньні, заплянаваныя на 1-2 сьнежня каля анэксаванага Крыму. Паводле ўкраінскіх СМІ, у выпадку правядзеньня Ўкраінай ракетных выпрабаваньняў у раёне расейска-ўкраінскай мяжы ў Крыме, Расея пагражае Кіеву адказаць ракетным ударам (https://goo.gl/TvBo4Q).

ЗАМАЛА ЖУРНАЛІСТАЎ ДЛЯ САМАПАДПАЛУ? На жыхара Магілёва, пэнсіянэра Ўладзімера Пашчанку, які на знак пратэсту супраць бязьдзеяньня міліцыянтаў пагражаў падпаліць сябе каля амбасады Польшчы, міліцыянты склалі пратакол. Пэнсіянэр прынёс з сабою бэнзін, але нібыта ня стаў падпальваць сябе з-за невялікага журналісцкага зацікаўленьня ягоным пратэстам.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG