Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Граф-міратворца, або дармаеды партызанскага краю


Беларускія партызаны, 1943
Беларускія партызаны, 1943

Добры вечар! У краіне ідзе інтэнсіўны пошук «дармаедаў». У Бярозаўскім раёне ў гэтую катэгорыю запісваюць вайскоўцаў, хворых і нават нябожчыкаў. Паводле афіцыйных зьвестак, «дармаеды» ўжо ўнесьлі ў дзяржбюджэт звыш 2,5 мільёна рублёў. Малавата. Наўрад ці хопіць на месячную зарплату для ўсіх тых, хто ангажаваны ў гэты агульнанацыянальны пошук.

А ЯНЫ ДАЛЕЙ ВЫБЕЛЬВАЮЦЬ МУРАЎЁВА. Навукоўцы і сьвятары, сабраўшыся ў праваслаўнай царкве ў Менску, апраўдвалі забойствы на загад Мураўёва-вешальніка, услаўлялі яго як рэфарматара, а Кастуся Каліноўскага называлі тэрарыстам, ягоную «Мужыцкую праўду» — агітацыйным лістком, які пісаўся на наўмысна псэўданароднай мове. Наш карэспандэнт пабываў на гэтай «навуковай канфэрэнцыі».

ПЕРАМОГА НАД ГЕОРГІЕЎСКАЙ СТУЖКАЙ У БЕРАСЬЦІ. Архітэктарка зь Берасьця Ірына Лаўроўская дамаглася ад «Брэстгартрансу» выбачэньняў за паводзіны кіроўцы маршруткі, які разьмясьціў георгіеўскую стужку ў машыне. «Як адказны чалавек я ветліва папрасіла кіроўцу зьняць стужку, на што ён адказаў крыкам і агрэсіяй у дачыненьні да мяне. Такімі паводзінамі ён справакаваў канфліктную сытуацыю ўжо ў самой маршрутцы. Я напісала, як людзі пачалі крычаць на мяне, і гэта было вельмі жахліва. Дзякуй Богу, ехала ня так далёка, а то мяне б раскідалі ў салёне» – расказала спадарыня Лаўроўская пра грамадзкую рэакцыю на яе дэмарш.

ТРУСАЎ СЫХОДЗІЦЬ З ПАСАДЫ СТАРШЫНІ ТБМ. Алег Трусаў сказаў, што сыдзе з пасады старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выбары новага старшыні маюць адбыцца на чарговым зьезьдзе ТБМ у кастрычніку 2017 году. Галоўным дасягненьнем ТБМ за час ягонага старшынства, якое пачалося ў 1993 годзе, Трусаў лічыць тое, што арганізацыя засталася, захавала офіс, выдае дзьве газэты, два часопісы, вядзе інтэрнэт-партал, мае каля 6500 чальцоў, якія рэгулярна праходзяць перарэгістрацыю і плацяць складкі. А людзей, якія называюць беларускую мову роднай, штораз менш.

УКРАІНА АБВІНАВАЧВАЕ ЯНУКОВІЧА Ў ДЗЯРЖАЎНАЙ ЗДРАДЗЕ. Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што Віктар Януковіч, будучы на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны, учыніў дзяржаўную здраду, паколькі «склаў, падпісаў ды зьвярнуўся зь пісьмоваю заяваю да прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Пуціна з просьбай выкарыстаць Узброеныя сілы Расеі на тэрыторыі Ўкраіны». Сёньня адбылося пасяджэньне ўкраінскага суду, прысьвечанае правядзеньню відэадопыту Януковіча, які знаходзіцца ў Расеі.

АМЭРЫКАНЕЦ РАІЦЬ БЕЛАРУСАМ РЫХТАВАЦЦА ДА ПАРТЫЗАНСКАЙ ВАЙНЫ. Аляксандр Мотыль, прафэсар палітычных навук Ратгерскага ўнівэрсытэту ў ЗША, лічыць, што пасьля абраньня прэзыдэнтам ЗША Дональда Трампа узьнікла рэальная пагроза вайсковага захопу Расеяй Літвы, Латвіі і Эстоніі ў першую чаргу і Беларусі ў другую.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG