Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У што Фідэль ператварыў заможную Кубу


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Каб зразумець, у што ператварыў Фідэль Кастра заможную Кубу — трэба там пабываць. Я пабываў там два разы — у 2008 і 2010 гадах.

Дастаткова багатая і квітнеючая Куба за 60 гадоў сацыялізму высахла, зьбяднела, а самае няшчаснае — незваротна адстала ад цывілізаванага сьвету.

Фідэль памёр. Ён забраў шмат жыцьцяў, прынёс шмат пакутаў, але самае галоўнае — ён украў час у кубінскага народу. Фідэль — злодзей.

За свае дзьве паездкі мне ўдалося пабываць у дзясятках гарадоў. Я сустракаўся з дысыдэнтамі, сьвятарамі, моладзевымі актывістамі (аднаго зь іх пару дзён таму выпадкова сустрэў у Вашынгтоне), былымі палітвязьнямі, кіраўнікамі незалежных бібліятэк.

Мы, людзі, якія ўдзельнічалі у праграме дапамогі кубінскай апазыцыі, прывозілі ім кампутары, тэлефоны, флэшкі, фотакамэры, паперу — усё, што магло дапамагчы ў іх дзейнасьці. Мы рызыкавалі, і адзін раз былі зусім на валаску.

Тут некаторыя фотаздымкі з тых паездак.

На жаль, не магу апублікаваць галоўнага. Здымкаў людзей, якія там змагаюцца за свабоду.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG