Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Раней Эўропа клапацілася пра дэмакратыю ў Беларусі, а цяпер — пра незалежнасьць»


Ці ёсьць канкрэтныя вынікі дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам?

Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў, Уладзімер Глод

Карбалевіч: 16-17 лістапада ў Менску прайшло пасяджэньне Каардынацыйнай групы «Беларусь — ЭЗ». Гэта другое падобнае мерапрыемства. Першае паседжаньне каардынацыйнай групы прайшло ў Брусэлі 6-7 красавіка. Гэта новы фармат дыялёгу, які прыйшоў на зьмену кансультацый па мадэрнізацыі.

Дыялёг вядзецца па 10 кірунках. Яны тычацца як агульных рэчаў, кшталту разьвіцьця сярэдняга і малога прадпрымальніцтва, бізнэс-клімату, так і тэхнічных пытаньняў, кшталту ўкараненьня эўрапейскіх стандартаў і тэхрэглямэнтаў. Ёсьць там тэмы экалёгіі. Што важна, там ёсьць і тэма правоў чалавека ў Беларусі. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае намесьнік кіраўніка МЗС Алена Купчына, дэлегацыю Эўразьвязу — кіраўнічы дырэктар па справах Эўропы і Цэнтральнай Азіі Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Томас Маер-Хартынг. 16 лістапада з кіраўніком дэлегацыі ЭЗ сустрэўся кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

ЭЗ фінансуе пэўныя праекты ў Беларусі ў межах праграмы «Усходняе партнэрства». Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра бясплатных субсыдый.

Варта адзначыць, што ў дыялёгу ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый. Ці ёсьць ужо нейкія практычныя вынікі для Беларусі ці хоць бы для афіцыйнага Менску? Гэтае пытаньне тым больш важнае, што ўчора 17 лістапада Эўрапейскі зьвяз умоўна ухваліў увядзеньне бязьвізавага рэжыму для грамадзян Украіны.

Пэўныя вынікі ёсьць. Найперш, адбываецца, і даволі хутка палітычная легітымізацыя рэжыму Лукашэнкі. Адна за другой у Менск едуць дэлегацыі з краін ЭЗ. Прычым, паступова дэ-факта адбываецца прызнаньне парлямэнту Беларусі. Паводле кулюарнай інфармацыі, Менск павінен наведаць кіраўнік Сэната- верхняй палата польскага парлямэнту. Ёсьць і пэўныя эканамічныя вынікі. ЭЗ фінансуе пэўныя праекты ў Беларусі ў межах праграмы «Усходняе партнэрства». Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра бясплатных субсыдый. Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця гатовы фінансаваць пэўныя праекты, у тым ліку і дзяржсэктар. Вось кіраўніцтва Беларусі папрасіла ў ЭЗ макрафінансавую дапамогу ў памеры 500 млн долараў. Думаю, атрымаць такія грошы будзе цалкам рэальна.

Цыганкоў: Безумоўна, пэўныя вынікі ёсьць. Такое ўражаньне, што гэтая так званая нармалізацыя ці пацяпленьне адносінаў з Брусэлем ідзе ня так хутка, як многім хацелася. Гэты працэс суправаджаюць чырвоныя сьцяжкі. Хоць трэба сказаць, што дыпляматы Менску і Брусэлю імкнуцца гаварыць пра тое, што аб’ядноўвае.

у сувязі з расейскай агрэсіяй кардынальна зьмянілася галоўная ідэя стаўленьня эўрапейскіх палітыкаў да Беларусі

На большасьці апошніх сустрэчаў беларускія і эўрапейскія дыпляматы спрабуюць знайсьці агульную мову і не канцэнтравацца на тых пытаньнях, якія па-ранейшаму разьядноўваюць Беларусь і краіны Эўропы. А гэта і адсутнасьць у Беларусі дэмакратыі, непразрыстасьць выбараў, парушэньне правоў чалавека, сьмяротнае пакараньне. Таму ў паляпшэньні ў адносінах Беларусі і Эўропы пры ўсіх гэтых абставінах ёсьць абмежаваньні, бар’еры, якія абодва бакі разумеюць і на дадзены момант не спрабуюць перайсьці.

Усё больш візытаў, магчыма, чакаецца ў Менск, у тым ліку і польскіх палітыкаў. Апошнія гады ў сувязі з геапалітычнай сытуацыяй у нашым рэгіёне, расейскай агрэсіяй кардынальна зьмянілася галоўная ідэя стаўленьня эўрапейскіх палітыкаў да Беларусі. Калі ўтрыраваць, то ў пэўны момант яны ставілі галоўным дэмакратыю ў Беларусі, а зараз — незалежнасьць Беларусі. Пытаньне дэмакратыі можна адкласьці паводле аб’ектыўных прычын, а зараз першае, што трэба ўмацоўваць, у тым ліку і дыпляматычнымі сродкамі — гэта незалежнасьць.

Глод: Віталь Цыганкоў сказаў, што стаўленьне Эўразьвязу да Беларусі за апошні час зьмянілася. На мой погляд, зьмянілася нават даволі радыкальна. Яшчэ адносна нядаўна стаўленьне Брусэля да санкцыяў супраць групы беларускіх чыноўнікаў фармулявалася прыкладна так: санкцыі не павінны прыносіць страты простаму чалавеку, але палітычныя кіраўнікі беларускага рэжыму ў цяперашніх умовах не павінныя мець перавагі.

Для нас дэмакратычныя каштоўнасьці — свабода і правы чалавека, вяршэнства закона — маюць прыярытэт над эканамічнымі інтарэсамі. Яшчэ адно важнае патрабаваньне Эўразьвязу тычылася палітычных вязьняў. Ад афіцыйнага Менска патрабавалі ня толькі вызваліць іх, але і рэабілітаваць юрыдычна. На мой погляд, апошнім часам Брусэль істотна адышоў ад сваіх папярэдніх патрабаваньняў. Магчымыя супольныя праекты фактычна не закранаюць дэмакратычных каштоўнасьцяў. Уся супраца пераносіцца ў эканоміку, экалёгію.

Пра рэабілітацыю палітвязьняў у Эўразьвязе ўжо ня згадваюць наагул. Там зьмірыліся з тым, што былых палітвязьняў проста выпусьцілі на волю. Асабліва выразна гэта бачна на справе Міколы Статкевіча, якога беларускія ўлады нават не дапусьцілі да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Падчас размоваў з эўрапейскімі палітыкамі яны звычайна кажуць пра два фактары, якія ўплываюць на зьмякчэньне стаўленьня эўрапейцаў да беларускіх уладаў. Першы — маўляў, жорсткая палітыка доўгі час не дае ніякіх зрухаў. Другі — ціск з боку Эўразьвязу падштурхоўвае афіцыйны Менск на яшчэ большае збліжэньне з Расеяй. Зразумела, наконт гэтых чыньнікаў можна спрачацца. Але зараз мы акцэнтуемся не на гэтым.

Уся супраца пераносіцца ў эканоміку, экалёгію.

Важны сам факт саступак з боку Брусэля. А ці адпавядаюць ім дзеяньні беларускіх уладаў? Так, шмат якіх палітвязьняў выпусьцілі на волю. А што яшчэ можна ўпісаць у актыў афіцыйнаму Менску? Два незалежныя дэпутаты ў Палаце прадстаўнікоў? Вось, бадай, і ўсё. На мой погляд, саступкі зусім не раўназначныя. Канечне, калі вымяраць меркамі прадстаўніка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў спадара Мельянцова, то прагрэс нібыта існуе: на першую сустрэчу ў такім фармаце незалежных экспэртаў дапусьцілі ўсяго на паўтары гадзіны, зараз — на паўдня. Цікава, колькі часу пройдзе, пакуль экспэрты змогуць прысутнічаць на пасяджэньнях ад самага пачатку да іхнага завяршэньня? Альбо паглядзіце на колькасны рост — мінулым разам былі чатыры беларускіх экспэрты, зараз — аж сем. І яшчэ — я зьвярнуў увагу, што на абмеркаваньне правоў чалавека прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці наагул не дапусьцілі.

Дэбаты на важнейшую, на мой погляд, праблему вялі выключна беларускія чыноўнікі. Можа, таму ў афіцыйных камэнтарах перамовы ў Менску назвалі «добрымі і канструктыўнымі». Калі ўсё гэта падсумоўваць, то я скажу так: пэўны вынік дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам ёсьць. Але ён пакуль толькі на карысьць беларускіх уладаў.

Карбалевіч: Падчас канфэрэнцыі ў рамках пляцоўкі «Менскі дыялёг», калі абмяркоўвалася пытаньне пра ўзаемадзеяньні Эўрапейскага Зьвязу і Эўразійскага эканамічнага саюзу, то кіраўніцтва дыпляматычнага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, выступаючы, заявіла, што галоўная перашкода на шляху ўзаемадзеяньня — гэта каштоўнасныя праблемы. Яны не супадаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG