Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайскі сьлед у перамозе Трампа


Генрык Сэмірадзкі, «Талісман» (1880).
Генрык Сэмірадзкі, «Талісман» (1880).

Храм ў паўднёвай правінцыі Тайлянду перапаўняюць ахвотныя да талісманаў манаха Чао Кун Тонгчай.

Адзін зь ягоных талісманаў у жніўні атрымаў Дональд Трамп. Кожны можа мець цяпер такі самы «pha yan» пасьля цырымоніі «Kathin».

Ніякіх сумневаў, усё празрыста. Раней гэты манах прадказаў тайскаму ўладальніку футбольнага клюбу Лэстэр Сіці перамогу: клюб стаў чэмпіёнам сэзону 2015/16. І перамогу Трампа манах упэўнена прадбачыў. Паколькі быў талісман.

Як спрацавала? «Pha yan» узяў у храме і пераслаў Трампу ягоны прыхільнік з Бангкоку, таец Thathani Siriyiam. Яны пазнаёміліся на «Міс Сусьвету 2004» ў Эквадоры. Аналітыкі гэтага ня ведалі, таму і памыляліся: ня мелі поўнай карціны.

Тацяна Поклад, Бангкок

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG