Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская карма


Грант Вуд, «Амэрыканская готыка» (1930).
Грант Вуд, «Амэрыканская готыка» (1930).

Прыехаў у Менск амэрыканскі прэзыдэнт Рычард Ніксан у 1974, усклаў вянкі, выпіў за здароўе Вольгі Корбут, вярнуўся ў Вашынгтон і пайшоў у адстаўку.

Ягоны памочнік Пэтрык Бюкенэн, які суправаджаў у паездцы, тройчы вылучаўся і тройчы прайграваў праймэрыз.

Прэзыдэнт Біл Клінтан адведаў Менск у 1994, і супраць яго была распачатая працэдура імпічмэнту.

Гілары Клінтан правяла тады ў Менску адзін дзень і прайграла выбары.

Кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч адведаў Белы дом у 1993 і страціў пасаду.

Першы прэзыдэнт Беларусі ніколі ў Белым доме ня быў з афіцыйным візытам і ўсё яшчэ першы.

Наступны прэзыдэнт ЗША ў Менску таксама пакуль ня быў...

Цікава, ці будзе абмен візытамі на вышэйшым узроўні?



Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG