Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трындзец, гамон і праклён, або таварыш з маўзэрам


Асноўнае пра падзеі 10 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! У Магілёў едзе самы галоўны. Пад гэты прыезд на мосьце ў Магілёве паставілі шыльды на беларускай мове. І яшчэ міліцыянта паставілі, каб іх пільнаваў. Што як што, але пацёмкінскія вёскі ў Беларусі навучыліся ставіць спраўна. Нават у гарадах.

НАВОШТА ЯМУ ТАЯ ЗБРОЯ?! Міліцыянты канфіскавалі ў жыхара мястэчка Барань, што пад Воршай, сапраўдны арсэнал зброі часоў Другой усясьветнай вайны: процітанкавае ружжо, карабін «Маўзэр», дэталі пісталета-кулямёта ППШ, 477 патронаў розных калібраў, каля 17 кг тратылу, 8 ружэйных гранатаў, 2 гранаты Ф-1, 3 гранаты РГ-42 і кумулятыўную гранату, 5 піратэхнічных патронаў, 20 запалаў, артылерыйскія 45 мм зарады, 6,8 кг збройнага пораху. Калекцыянэра могуць пасадзіць на два гады.

ЯКІМ БУДЗЕ ПРЭЗЫДЭНЦТВА ТРАМПА? Аналітыкі разьбіраюць перадвыбарную праграму Дональда Трампа па костачках. І прадказваюць, што будзе. Будзе, паводле аналітыкаў, наогул кепска. Гэта значна лепшае прадказаньне, чым тое, што будзе добра. Бо добра, як усе мы ведаем, ужо было. А сам Трамп сфармуляваў праграму на 100 сваіх першых дзён у 28 пунктах. Па тры зь лішкам дні на адзін пункт выпадае.

І БЕЛАРУСЫ ПЕРАЖЫВАЛІ ЗА ТРАМПА. Севярын Квяткоўскі напісаў кароткі блог пра найбольш характэрныя беларускія рэакцыі на вынік амэрыканскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Каб жа беларусы так перажывалі за свае прэзыдэнцкія выбары!

ТРАМП І БЕЛАРУСЬ. І ў Дональда Трампа ёсьць нітачка сувязі зь Беларусьсю. Празь ягонага зяця. Чытайце рэпартаж Аляксандры Дынько.

САЎКА І ГРЫШКА ПРА ПЕРАМОГУ ТРАМПА. Саўка: Хацелась вам/Ва ўласьці баб./А пабядзіў мужык наш, Трамп. Грышка: Трындзец! Гамон!/Што гэта за праклён?!/Няўжо я сплю/І сьню кашмарны сон? Лявон Вольскі ў найвышэйшай сатырычнай форме.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG