Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША сотні людзей пратэстуюць супраць Дональда Трампа


Дэманстрацыя супраць абраньня Трампа, Окланд, штат Каліфорнія. 9 лістапада 2016 году.
Дэманстрацыя супраць абраньня Трампа, Окланд, штат Каліфорнія. 9 лістапада 2016 году.

На заходнім і ўсходнім узьбярэжжы ЗША праходзяць пратэсты супраць перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.

Як перадае Associated Press, ад Пэнсільваніі да Каліфорніі, у Арэгоне і Вашынгтоне сотні людзей выйшлі на вуліцы.

Паводле зьвестак паліцыі, ня менш за 500 чалавек сабраліся каля Каліфарнійскага ўнівэрсітэту ў Лос-Анджэлесе, выкрыкваючы лёзунгі супраць Трампа. Менш масавыя дэманстрацыі прайшлі ў студэнцкіх гарадках ў Бэрклі, Ірвайне, Дэвісе і Сан-Хасэ.

Раней паведамлялася, што ў Оклэндзе больш за 100 пратэстоўцаў спалілі малюнак Трампа, выбілі вокны ў рэдакцыі газэты Oakland Tribune, палілі покрыўкі і смецьцевыя бакі. Некалькі чалавек атрымалі траўмы.

Дзясяткі людзей блякавалі рух у цэнтры гораду Портлэнд у штаце Арэгон, выклікаўшы затрымку цягнікоў на двух чыгуначных лініях. Яны палілі амэрыканскія сьцягі і скандавалі: «Гэта ня мой прэзыдэнт!»

Беспарадкі адбыліся ў Сіэтле.

Марш пратэсту правялі сотні студэнтаў Пітсбурскага унівэрсітэту ў штаце Пэнсільванія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG