Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан і Трамп просяць суграмадзян удзельнічаць у галасаваньні


У дні перадвыбарнай кампаніі, якія застаюцца да 8 лістапада, Гілары Клінтан і Дональд Трамп сустракаюцца з выбарнікамі ў так званых «хісткіх штатах», дзе мае вызначыцца вынік барацьбы за Белы дом.

Абодва кандыдаты імкнуцца прыцягнуць на свой бок тых выбарнікаў, якія пакуль ня вырашылі, ці ўдзельнічаць ім у галасаваньні.

У пятніцу Клінтан і Трамп правялі мітынгі ў Агаё і Пэнсыльваніі. Трамп, выступаючы таксама ў штаце Нью-Гэмпшыр, абвінаваціў суперніцу ў намеры дазволіць шматкроць большы прыток сырыйскіх уцекачоў у ЗША і папярэдзіў амэрыканцаў аб «пакаленьнях тэрарызму» — у выпадку перамогі Клінтан.

У сваю чаргу кандыдатка ад дэмакратаў, выступаючы ў Пітсбургу, штат Пэнсыльванія, паўтарыла, што Трамп непрыдатны для прэзыдэнцкай пасады праз свой тэмпэрамэнт і нястрыманасьць у словах.

У суботу сайт WikiLeaks апублікаваў у адкрытым доступе чарговую, 31-ю частку лістоў кіраўніка выбарчага штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Джона Падэсты. Раней WikiLeaks апублікаваў некалькі тысячаў лістоў Падэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG