Падае сьнег... «...tombe la neige, impassible manege...» — гучыць у галаве даўно знаёмая песьня. Пранiкнёны голас знакамiтага шансаніста Сальваторэ Адамо. Магчыма, што ў 1963 годзе, калi ён упершыню сьпяваў гэтую песьню, сьнег падаў гэтак жа, як i сёньня.
Сыноптыкi паведамляюць, што першы сьнег празь некалькi дзён растане, сыдзе. Першы сьнег, як першае каханьне, прыходзiць сьветлай, кранальнай навiной, нечаканасьцю, i нiколi не застаецца назусiм. Толькi памяць захоўвае пачуцьцё чагосьцi чыстага, крохкага, незабыўнага.
L’amour perdu. La neige perdue...
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org