Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нас абароніць, або зіма ў лістападзе


Менск 2 лістапада 2016.
Менск 2 лістапада 2016.

Добры вечар! Наша калега Іна Студзінская высьвятляла, колькі цяпер каштуе пахаваньне ў Беларусі і ці можна ўкласьціся ў дапамогу, якую дзяржава выдзяляе ў выпадку сьмерці родзіча. Аказваецца, у кастрычніку сёлета памер стандартнай дапамогі на пахаваньне складаў 750 рублёў. А мінімальны кошт пахаваньня, у які прапануюць укласьціся некаторыя рытуальныя агенцтвы, пачынаецца ад 500 рублёў. Паміраць можна, хацелася б сказаць...

ШАЙГУ АБЯЦАЕ АБАРАНІЦЬ БЕЛАРУСЬ АД НАТО. Расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу заявіў у Менску, што ў адказ на апошнія дзеяньні НАТО, зьвязаныя з «нарошчваньнем наступальнага патэнцыялу» альянсу, Расея прыме «меры абарончага характару, у тым ліку на заходнім стратэгічным напрамку».

У СЛУЦКУ ХОЧУЦЬ МЕЦЬ ВУЛІЦУ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ. Актывісты Слуцку перадалі ў райвыканкам подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаваньні Камсамольскай вуліцы ў вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў. У горадзе ёсьць «вуліца Парыскай камуны», прысьвечаная чужой гісторыі, а вуліцы прысьвечанай сваёй гісторыі няма – аргумэнтуюць актывісты. Каб толькі ў адным Слуцку так было...

ЛУКАШЭНКА ЗНОЎ У СЬПІСЕ «ВОРАГАЎ ПРЭСЫ». Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» ужо традыцыйна ўключыла Аляксандра Лукашэнку ў свой штогадовы сьпіс «зьнішчальнікаў свабоды прэсы» (predators of press freedom). У сьпісе, які ўключае 35 пазыцый, кіраўніку Беларусі кампанію складаюць, сярод іншых, прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах Аль-Сісі, кіраўнік Ірану Алі Хамэнэі, прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў, кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

МЕНСК ПАД СЬНЕГАМ. Наш фотарэпартаж зь менскіх вуліц пад белым покрывам.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG