У Маладзечне я ўвесь вольны час праводзiў у майстэрнi сябра, мастака Юрася. Размаўлялi i пра мастацтва, i пра жыцьцё. Неяк трапiў да нас альбом Анры Маціса. Разглядаючы рэпрадукцыi мастака, успомнiлi яго словы, што дакладнасьць ня ёсьць сапраўданасьць.
— У мастацтве гэта зразумела, — заўважыў Юрась, — калi малюеш, напрыклад партрэт, дакладнасьць рысаў не перадае сутнасьці чалавека. І ў малюнку краявiду колер кажа больш, чым дакладна намаляваная кветка. А ў паўсядзённым жыцьцi мы часта купляемся на дакладнасьць. Верым у яе.
Ён неяк сумна ўсьмiхнуўся i дадаў:
— Можа ад гэтага робiм у жыцьцi шмат памылак.
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1