Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргаваньне часоў


Эдвард Мунк, «Вечар на вуліцы Карла Югана» (1892).
Эдвард Мунк, «Вечар на вуліцы Карла Югана» (1892).

Студзень 1990 году, вуліца Vodičkova ў Празе. У паветры яшчэ адчуваеш водгукі аксамітнай рэвалюцыі. Людзі ўсьміхаюцца. Рускай мовы ня чуеш. У арцы перад кнігарняй ляжаць папяровыя скрынкі з кнігамі савецкіх аўтараў. Можна бясплатна набіраць што хочаш, перад тым, як выкінуць у сьметнік. Наш народ ня сьцерпіць ніякіх сьлядоў ненавіснай дзяржавы! У зьдзіўленьні ад абмежаванага мысьленьня, ратую Талстога і Някрасава.

Кастрычнік 2016 году, вуліца Vodičkova ў Празе. Водгукаў аксамітнай рэвалюцыі даўно няма. Людзі не ўсьміхаюцца. Рускую мову чуеш усюды. У той жа самай арцы ў мае вочы кідаецца кірылічны надпіс: «Русские книги».

Відаць, калі можна зарабіць, і найлепшыя намеры зьнікаюць.

Světlana Vránová


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG