Сайт Wikileaks апублікаваў дакумэнты, згодна зь якімі кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан, знаходзячыся на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША, у прыватнай гутарцы прапанавала акружыць Кітай амэрыканскай сыстэмай супрацьракетнай абароны.
На такі крок, згодна з працёкам, Клінтан была гатовая пайсьці на гэта ў выпадку, калі Пэкін адмовіцца садзейнічаць стрымліваньню паўночнакарэйскай ядзернай праграмы.
У чацьвер WikiLeaks апублікаваў шостую частку канфідэнцыйных лістоў старшыні выбарчай кампаніі Клінтан Джона Падэсты. Апублікаваныя фрагмэнты перапіскі ўключаюць у сябе запісы прыватных размоваў кандыдата ад дэмакратаў. Прадстаўнікі выбарчай кампаніі Клінтан адмовіліся пацьвердзіць сапраўднасьць працёку.
Заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж паабяцаў апублікаваць каля мільёну дакумэнтаў, зьвязаных з выбарчай кампаніяй у Злучаных Штатах. Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада. Галоўны супернік Клінтан — кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.