У нашай сям’і, адной зь першых у вёсцы, зьявіўся тэлевізар.
Калі мне было 5 гадоў, мне запомнілася пахаваньне Юрыя Гагарына.
Я памятаю, як у нашу хату набілася многа людзей, якія прыйшлі паглядзець па тэлевізары наўпроставую трансьляцыю пахаваньня Юрыя Гагарына. Было халаднавата, але дзьверы ў хату не зачыняліся, некаторыя людзі плакалі.
Праз год адбылася першая высадка чалавека на Месяц. Па ўсяму сьвету ў наўпроставай трансьляцыі за гэтай гістарычнай падзей назірала каля мільярда чалавек. І толькі ў СССР трансьляцыя не вялася.
Уяўляеце, якія ўражаньні выклікала б у душы шасьцігадовага хлапчука гэтая падзея!
Вось гэта я ніколі не дарую камуністычным уладам СССР.
Кастусь Алешка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1