Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел ня будзе атрымліваць беларускага грамадзянства з дазволу Аляксандра Лукашэнкі, заявіў ён сёньня «Эўрарадыё».
Мітрапаліт Павел сказаў, што Лукашэнка дазволіў яму гэтага не рабіць, бо нібыта для расейца неабавязкова. Пры гэтым 22 верасьня на сустрэчы з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы (у прысутнасьці мітрапаліта Паўла) Лукашэнка заявіў, што ў беларускіх рэлігійных установах маюць служыць беларусы, «няхай іншаземцы, і бязьмежна адданыя нашаму народу і дзяржаве».
Тым часам закон Беларусі «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» у артыкуле 13 забараняе кіраваць рэлігійнымі арганізацыямі іншаземцам:
«Кіраўніком рэлігійнай арганізацыі можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусі», — пішацца ў законе без усялякіх дадаткаў пра грамадзянаў Расеі ці дазвол кіраўніка дзяржавы.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы і пастаянны сябра яе Сьвятога сыноду. Вядомыя беларусы асудзілі яго прызначэньне мітрапалітам у 2014 годзе. Народжаны ў Казахстане, грамадзянін Расеі абяцаў атрымаць беларускі пашпарт і вывучыць беларускую мову, але ці зрабіў ён гэта, на сёньня невядома.