Вучоба. Ноч. Балён. Клей. Улёткі.
Халодныя рукі шыюць сьцягі і расьцяжкі.
Праца. Акцыі. Затрыманьні. Арышты. Суды. Суткі.
Маленькая, глядзі, якая багоўка намаляваная. А вось гэта мураш-пажарнік! Ты пыталася, дзе ён хаваецца ў халады? А вось і хаваецца тут, пад зямлёй.
Замужжа. Дзеткі. Праца. Акцыі. Садок.
Ну дык паваюйма ў садку. На мове ж трэба.
Трэба тваім дзецям.
Паваюйма.
Пасталелыя актывісты пашыраюць беларушчыну гэтак аддана, як і ў юнацтве. Толькі мэтады іншыя, кошт вышэйшы і права на бязьдзейнасьць няма.
Наста Дашкевіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1