Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Платы


Філіпа Паліці, «Флярэнцыя» (1872)
Філіпа Паліці, «Флярэнцыя» (1872)

Вакол дому над лугамі растуць катэджы. Напачатку радавалася: новыя шляхі для вячорных прамэнадаў. Але мусіла ад шляхоў тых адмовіцца: не відаць ні траўнікаў, ні кветнікаў, ні гаспадароў. Дый дамоў таксама. Адны дахі, быццам грыбы, вытыркаюцца з-за высачэзных платоў, суцэльных, без аднае шчылінкі.

Нішто не зьмянілася з тае пары, калі нашаніўскі клясык пісаў пра вольныя прасторы і чалавека, які «мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, хаваўся ў іх, як ліс у норы...»

Што яны імкнуцца схаваць за высокімі платамі, ад каго адгарадзіцца?

Страх, зласьлівасьць, бессардэчнасьць, хцівасьць, здрадлівасьць — усё тое ж. Якім вырасьце дзіця, калі «вакол яго — платы, мяжы»?..

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG